Павел Абозны

Палітвязень

Дата нараджэння: 24 студзеня 1983

Дата затрымання: 9 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, узбраення, вайсковай тэхнікі
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Філатаў Максім

Месца зняволення: ПК № 1

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Групы: Спартсмены

Павел Уладзіміравіч Абозны нарадзіўся ва Украіне. Чэмпіён Еўропы па кікбоксінгу.

Як мяркуецца, быў затрыманы за жаданне ваяваць ва Украіне. На судзе Павал заявіў, што першапачаткова на эмоцыях адрэагаваў на вайну ва Ўкраіне, але пазней адмовіўся ад ідэі баявых дзеянняў. Акрамя таго Паўлу ставяць у віну незаконны перавоз праз дзяржаўную мяжу з РФ у РБ моцнадзейных рэчываў (станозолол 100 таблетак), незаконнае набыццё і захоўванне боепрыпасаў (16 гільзаў ад патронаў калібра 9 мм, 12 патронаў калібра 9 мм).

Асуджаны Гродзенскім абласным судом па ч. 3 арт. 295, арт. 333-1, ч. 1 арт. 13, ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса. З 20 лютага па 3 красавіка 2023 года справу разглядаў суддзя Максім Філатаў.

20 ліпеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбывае пакаранне ў ПК-1

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»