Аляксандр Зялюткін
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 ліпеня 1980
Дата затрымання: 7 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Каляда Алег
Месца зняволення: ПК № 17
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Рабочыя
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем, Шматдзетныя бацькі
Аляксандр Уладзіміравіч Зялюткін — пячнік, бацька шасцярых дзяцей: чацвярых хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак, ва ўзросце ад 1 года да 14 гадоў. Быў затрыманы 7 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу) за ўдзел у пратэстах 10 жніўня 2020 года каля ўніверсама "Рыга", быў апазнаны на відэа.
Пасля выстаўлення абвінавачвання быў пераведзены ў СІЗА-1.
Праваабаронцам вядома, што ў лютым 2022 года адміністрацыя "Валадаркі" пакарала Зялюткіна 10 суткамі ў карцары. На знак пратэсту ён абвесціў галадоўку, якую трымаў восем дзён. На восьмыя суткі палітвязня выпусцілі з карцару і перавялі ў камеру.
16 чэрвеня 2022 г. Аляксандр быў прызнаны вінаватым і асуджаны да 3 гадоў і 6 месяцаў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У канцы ліпеня 2022 г. палітвязня перавялі з СІЗА-1 у Турму № 4 у Магілёў.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у зняволенні ў Аляксандра сур’ёзна пагоршылася здароўе. Ён адчувае моцны боль, бо пачалося нагнаенне на дзёснах і з’явіліся дзіркі ў зубах. Ад болю Аляксандр не можа жаваць. Таксама ў мінскім СІЗА яму адмаўлялі ў выкліку стаматолага, а да турэмнага яму трапіць не ўдалося.
У кастрычніку 2022-га стала вядома, што Аляксандра перавялі з магілёўскай турмы ў ПК № 15.
Па стане на пачатак 2024 г. адбывае тэрмін у ПК № 17.
Бацьку шасцярых дзяцей асудзілі да калоніі
Прысуд палітвязню Аляксандру Зялюткіну вынес суддзя Алег Каляда.
Жонка палітвязня Аляксандра Зялюткіна: Малодшая дачка разумее, што кепскія дзядзькі забралі тату