Уладзімір Кобрынец
Палітвязень
Дата нараджэння: 8 сакавіка 1971
Дата затрымання: 17 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 снежня 2021
Суддзя: Клышпач Іна
Пракурор: Багатка Вадзім, Жук Дар'я
Месца зняволення: ПК № 8
Справы: Пратэсты Брэст
Уладзімір Іванавіч Кобрынец — жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) пасля акцый пратэсту ў горадзе ў жніўні. Уладзіміра змясцілі пад варту ў СІЗА.
20 жніўня 2021 у судзе Маскоўскага раёна г. Брэста быў абвешчаны прысуд па справе аб “масавых беспарадках” за падзеі 10 жніўня 2020 года ў горадзе для шостай партыі абвінавачаных. Суддзя Іна Клышпач палічыла віну Уладзіміра Кобрынца даказанай і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненнага рэжыму на 4 гады.
На пачатку снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Уладзіміра з СІЗА-7 у ПК № 8.
Яшчэ шэсць чалавек асудзілі на тэрміны ад 3 да 4 гадоў калоніі за "масавыя беспарадкі" ў Брэсце