Ларыса Катовіч

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 26 кастрычніка 1968

Дата затрымання: 31 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Сімахіна Любоў

Месца зняволення: ПК № 4

Групы: Выкладчыкі

Справы: Пратэсты Мінск

Ларыса Катовіч

Ларыса Аркадзьеўна Катовіч, рэпетытарка англійскай мовы, была затрымана напрыканцы жніўня 2023 года. Спачатку ў межах адміністрацыйнай справы за "распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць", пасля чаго была заведзена крымінальная справа за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.

Ларыса ўтрымлівалася ў СІЗА № 1 паводле артыкулаў 361-4 ч. 2 і 361-4 ч.1 Крымінальнага кодэксу. 

25 сакавіка 2024 г. прызначаны суд над Ларысай у Мінскім гарадскім судзе, разглядаць справу прызначылі Любоў Сімахіну. 

7 чэрвеня 2024 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд набыў моц.

5 ліпеня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбывае тэрмін у ПК № 4

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»