Барыс Грынкевіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 24 лютага 1985
Дата затрымання: 9 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Макарэвіч Святлана
Месца зняволення: ПК № 1
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Барыс Уладзіміравіч Грынкевіч быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 3 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). З 7 па 16 траўня 2024 года справу разгледзела суддзя Макарэвіч Святлана. Яна прысудзіла Барысу пазбаўленне волі.
26 ліпеня 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Руткоўскі Юры.
Утрымліваўся ў СІЗА № 1, 10 жніўня пачаў адбываць тэрмін ў наваполайкай калоніі № 1.
У жніўні 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
9 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.