Кацярына Балабановіч
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 19 студзеня 1986
Дата затрымання: 23 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Суддзя: Крэпская Юлія
Кацярына Анатольеўна Балабановіч была затрымана за тое, што нібыта пакідала каментары, у якіх абражала прадстаўнікоў улады. Супраць яе была распачата крымінальная справа паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады).
Вядома, што ў жніўні 2022 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска адбыўся разгляд справы палітзняволенай.
Вынік суда і месцазнаходжанне Кацярыны ўдакладняецца.