Яўген Афнагель

каардынатар "Еўрапейскай Беларусі"

Палітвязень

Дата нараджэння: 7 лютага 1979

Дата затрымання: 25 верасня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
  • ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках

Вынік суда: 7 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Ланчава Ірына

Месца зняволення: Турма № 4

Групы: Актывісты, Палітыкі

Справы: Пратэсты Мінск

Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Верэна Хуберц, дэпутатка нямецкага Бундэстагу ад СДПГ, раней — Андрэас Штаер

Яўген Афнагель

Яўген Ігаравіч Афнагель — каардынатар "Еўрапейскай Беларусі", быў адным са стваральнікаў і актыўным ўдзельнікаў апазіцыйнага руху “Зубр”. За сваю выключна мірную апазіцыйную, публічную дзейнасць неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям з боку дзеючай улады: штрафам, адміністратыўным арыштам, збіццю, запалохванням і ціску. 

Пасля падзеяў 2010 г. Яўген Афнагель працяглы час быў вымушаны знаходзіцца ў эміграцыі, але вярнуўся ў выніку ў Беларусь, дзе працягнуў актыўную палітычную дзейнасць.

Яўген быў затрыманы 25 верасня 2020 года ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса ("Удзел у масавых беспарадках"). Сілавікі выламалі дзверы ў кватэры, дзе ён пражываў.

1 кастрычніка 2020 года Яўгену Афнагелю было прад'яўленае абвінавачванне.

25 траўня 2021 года ў Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязняў: сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца, блогера Зміцера Казлова, грамадскай актывісткі Ірыны Шчаснай, актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча. Суд пачаўся 12 траўня і праходзіў у закрытым рэжыме, бо, як тлумачаць у судзе, "матэрыялы справы адносяцца да таямніцы, якую ахоўвае закон". У першыдзень каля суда затрымалі дваіх журналістаў і арыштавалі іх на "суткі". Палітвязняў абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу у масавых беспарадках па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, а Афнагеля і Войніча — яшчэ па ч. 3 арт. 293 КК. Суддзя Ірына Ланчава асудзіла палітзняволеных Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля і Андрэя Войніча да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова і Максіма Вінярскага — да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Ірыну Шчасную — да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

На Яўгена ціснуць у ПК № 1: 19 студзеня 2022 года яго на 10 сутак закінулі ў штрафны ізалятар, пасля выхаду ён паведаміў сваякам, што хутка яго зноў змесцяць туды. Прычыны, па якіх палітвязня караюць суткамі ў ШІЗА, невядомыя. Таксама адміністрацыя калоніі пазбавіла Яўгена працяглага спаткання. Палітвязень правёў у штрафным ізалятары паўтара месяца і на пачатку сакавіка напісаў жонцы, што яго прыкладна на месяц змясцілі ў ПКТ і пасля збіраюцца перавесці ў "крытую" турму на тры гады. Таксама яму зменшылі атаварку да 1 базавай велічыні на месяц.

У судзе г. Наваполацка 12 красавіка 2022 года суддзя Ірына Жарова пастанавіла перавесці Яўгена Афнагеля на турэмны рэжым на 2 гады. Суд праходзіў па відэасувязі з калоніі. Палітвязня перавялі з ПК №1 у магілёўскую Турму № 4.

Вядома, што за час у зняволенні ў Яўгена сапсаваўся зрок, таму цяпер ён вымушаны насіць акуляры. За кратамі ён шмат чытае і малюе. Тэлефанаванні яму дазволеныя толькі раз на месяц.

У пачатку чэрвеня 2024 г. стала вядома, што Яўгена па заканчэнні тэрміну турэмнага рэжыму зноў перавялі ў ПК № 1. Там яго размеркавалі на працу па ачыстцы кабеля. Вядома, што яго адразу пазбавілі перадачы і спаткання. Акрамя гэтага, ад яго ўжо месяц няма ні лістоў, ні званкоў. Блізкія палітвязня мяркуюць, што яго змясцілі ў ШІЗА.

У траўні 2024 г. Яўген вярнуўся з крытай турмы ў ПК № 1. Ягоны фізічны стан пагоршыўся, ён схуднеў, мае сінякі пад вачыма. Пры гэтым палітвязень трымаецца, настроены пазітыўна. Адразу па прыбыцці ва ўстанову адміністрацыя змясціла яго ў ШІЗА на 45 сутак, а потым перавяла ў ПКТ.

29 ліпеня 2024 года ў Наваполацку адбыўся чарговы суд па замене Яўгену рэжыма ўтрымання. Суддзя Віталь Лапко пастанавіў перавесці палітвязня ў турму да канца тэрміну.

Яўгена этапавалі ў Магілёў, у турму № 4

Актывісту Яўгену Афнагелю ўзмацнілі рэжым і перавялі ў магілёўскую турму

Адразу па прыбыцці ва ўстанову адміністрацыя змясціла яго ў ШІЗА на 45 сутак, а потым перавяла ў ПКТ.

Актывіста Яўгена Афнагеля ў другі раз збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Палітзняволенага актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля, асуджанага да сямі гадоў калоніі, утрымліваюць за кратамі тры гады і 10 месяцаў. У траўні, пасля двух гадоў на турэмным рэжыме, палітвязня зноў перавялі ў наваполацкую калонію № 1, дзе ён раней адбываў свой тэрмін. Адразу па прыбыцці ва ўстанову адміністрацыя змясціла яго ў ШІЗА на 45 сутак, а потым перавяла ў ПКТ. Ужо 29 ліпеня ў Наваполацку адбудзецца чарговы суд па замене Яўгену рэжыма ўтрымання. Палітвязня зноў могуць перавесці ў турму.

Ад 4 да 7 гадоў калоніі. У Магілёве вынеслі прысуды Севярынцу, блогеру Казлову і актывістам "Еўрапейскай Беларусі"

Сёння, 25 траўня, у Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязняў.

Пачынаецца закрыты суд над Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». Што вядома

Пакуль адсутнічае магчымасць па грамадзянскім назіранні за дадзеным судовым працэсам, «Вясна» распавядае ўсё, што вядома пра абставіны гэтай гучнай справы.

Адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»