Віктар Мелехаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 16 жніўня 1986
Дата затрымання: 10 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Шабуня Вікторыя, Кудласевіч Генадзь
Месца зняволення: ПК № 17
Віктара Уладзіміравіча Мелехава ў судзе Іванаўскага раёна 25 жніўня 2023 года асудзілі паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 328 (Незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Генадзь Кудласевіч прызначыў Віктару два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 300 базавых велічыняў (11100 рублёў).
21 красавіка 2023 года ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска Віктара ўжо судзілі па тых жа самых артыкулах. Тады мужчыну прызначылі чатыры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") і штраф памерам 200 базавых велічыняў (7400 рублёў). Віктар паспеў часткова адбыць пакаранне.
З судовай пастановы вынікае, што Віктара перазатрымалі на "хіміі", каб узмацніць яму пакаранне. Мужчына ўтрымліваецца пад вартай з 10 ліпеня 2023 года.
28 ліпеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У снежні 2023 г. стала вядома, што Віктар у ПК-17.
Вязня перазатрымалі на "хіміі" і асудзілі на 2,5 гады калоніі за абразу міліцыянта