Дзмітрый Данільчык
Палітвязень
Дата затрымання: 8 верасня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сёмуха Сяргей
Дзмітрыя Васільевіча Данільчыка затрымалі ў Cлоніме ў жніўні 2023 года і першапачаткова арыштавалі на 15 сутак, пасля чаго была ўзбуджаная крымінальная справа.
Суд Дзятлаўскага раёна 30 траўня 2024 года прызнаў яго вінаватым і на падставе ч. 1 арт.368 КК прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады, а на падставе арт. 369 КК прызначыў пазбаўленне волі на тэрмін адзін год са штрафам у памеры 100 базавых велічынь. Шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім абвінавачанаму Дзмітрыю канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады са штрафам у памеры 100 базавых велічынь. Тэлефон канфіскаваны ў даход дзяржавы. Справу разглядаў суддзя Сяргей Сёмуха.
18 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Юрый Казакевіч.
Утрымліваўся ў турме № 1.
Актуальны адрас невядомы.
"Размяшчаў каментары абразлівага характару": вынесены прысуд жыхару Слоніма