Дзмітрый Буланаў
Палітвязень
Дата затрымання: 15 ліпеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1,5 года
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Каліна Святаслаў
Месца зняволення: СІЗА-7
Справы: Пратэсты Брэст
Групы: Спартсмены
Дзмітрый Сяргеевіч Буланаў — майстар шахматаў з Брэсту. Цяпер займае 28-е месца сярод усіх беларускіх гульцоў і мае званне майстра FIDE.
У 2020-м Дзмітрый з калегамі стварылі групу "Свабодныя шахматысты Беларусі" і пачалі выступаць пад бел-чырвона-белым сцягам. Разам з камандай, у якую ўваходзяць адны з наймацнейшых беларускіх шахматыстаў, двойчы выйгралі шахматную Бундэслігу.
У пакаяльным відэа Буланаў распавядаў, што затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК, удзельнічаў у акцыях 2020 года, удзельнічаў у перасылцы "экстрэмісцкіх матэрыялаў" і быў зарэгістраваны ў плане "Перамога".
Паводле "Медыязоны", ГУБАЗіК атрымаў поўны доступ да закрытага чату "Свабодныя шахматысты Беларусі". Самога Буланава спачатку адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе пасля трох дзён арышту.
25 кастрычніка 2024 году ў судзе Ленінскага раёна Брэста яго асудзілі на 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
За пратэсты 2020 года ў Брэсце асудзілі яшчэ 6 чалавек
У Брэсце затрымалі майстра па шахматах Дзмітрыя Буланава