Расціслаў Стэфановіч
дызайнер, архітэктар
Дата нараджэння: 12 траўня 1988
Дата затрымання: 29 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Астапенка Дзмітрый
Пракурор: Рамановіч Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 17

Расціслаў Алегавіч Стэфановіч — беларускі дызайнер і архітэктар, сябра пашыранага складу Каардынацыйнай рады. Скончыў БНТУ па спецыяльнасці "Дызайн архітэктурнага асяроддзя".
Цытата: "Архітэктура павінна выклікаць эмоцыі”
Гулец каманды па амерыканскім футболе "мінскія Зубры". У яе складзе стаў срэбным прызёрам ЧУ 2009, 2010, і 2011 гадоў, срэбным прызёрам Eastern Cup, чэмпіёнам УЛАФ 2013, УЛАФ 2016, BSL 2016. Расціслаў — аўтар шматлікіх праектаў кватэр, кавярняў і іншых будынкаў у Беларусі і за мяжой: ВК "Алімпік-Парк", будынкаў ДВА "Белэнерга", кафэ "Масква". У жніўні 2020 года стаў сябрам пашыранага складу Каардынацыйнай рады.
Увечары 29 верасня быў збіты і затрыманы, калі ад'ехаў па працоўных справах. 9 кастрычніка яму выстаўленыя абвінавачванні па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Цялесныя пашкоджанні пры жорсткім затрыманні зафіксаваныя ў ІЧУ на Акрэсціна і ў СІЗА на Валадарскага.
19 ліпеня 2021 года яго асудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У сярэдзіне снежня 2021 стала вядома, што Расціслава этапавалі з Турмы №4 у шклоўскую ПК №17.
![]()
Гісторыя палітвязня Расціслава Стэфановіча – архітэктара, які хацеў, каб беларусаў пачулі
Жонка Расціслава распавяла "Вясне" аб ночы пасля затрымання, чаканні мужа і малюнках дачкі.
![]()
Амаль месяц разглядаецца справа дзесяці палітвязняў: некаторыя з іх заяўляюць пра катаванні
![]()
Сваякі палітвязняў па справе чата: “Па парушэннях у судзе можна напісаць цэлую кнігу"
![]()
«У гэтай клетцы няма злачынцаў»
![]()
Дзесяці палітвязням пракурор запрасіў ад пяці да дзевяці гадоў калоніі
![]()
Дзесяцярых палітвязняў асудзілі па справе ўдзельнікаў чата
Іх пазбавілі волі на тэрміны ад пяці да дзевяці гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.