Уладзімір Цыгановіч
Беларускі блогер
Дата нараджэння: 26 красавіка 1980
Дата затрымання: 9 чэрвеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Уладзімір Уладзіміравіч Цыгановіч - блогер, аўтар youtube-канала MozgON.
Быў затрыманы 9 чэрвеня для адбыцця 15-суткавага арышту, вынесенага яшчэ ў сакавіку 2020 года. 15 чэрвеня адбыўся чарговы суд над блогерам, які пакараў Уладзіміра Цыгановіча дадатковымі 15 суткамі.
26 чэрвеня правабаронцам стала вядома, што Уладзіміра Цыгановіча перавялі ў СІЗА-1 па вул. Валадарскага. Ён знаходзіцца ў статусе абвінавачанага па "справе Ціханоўскага" (арт. 342 КК РБ) - арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак.
У лютым стала вядома, што Цыгановічу прад'явілі яшчэ адно абвінавачванне - па арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).
Утрымліваецца ў СІЗА-1.