Дзмітрый Блашчаніца
Палітвязень
Дата нараджэння: 24 сакавіка 1981
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Літвінчык Аксана
Месца зняволення: СІЗА-6
Справы: Пратэсты Баранавічы
Дзмітрыя Аляксандравіча Блашчаніцу 12 жніўня 2024 года асудзілі ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Разам з ім судзілі палітвязня Зіневіча Пятра Іванавіча і Тарасевіча Аляксандра Уладзіміравіча.
14 жніўня 2024 года яго асудзілі на 1 год і 6 месяцаў калоніі.
22 кастрычніка 2024 г. у Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Сяргей Беразюк.
16 лістапада 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Найменей пяць чалавек затрымалі сілавікі ў Баранавічах за пратэсты 2020 года
Найменей пяцярых мужчын затрымалі сілавікі ў Баранавічах, вынікае з апублікаванага ГУБАЗіКам відэа.