Аляксандр Тарасевіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 29 сакавіка 1989
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Літвінчык Аксана
Месца зняволення: СІЗА-6
Справы: Пратэсты Баранавічы
Аляксандр Уладзіміравіч Тарасевіч асуджаны паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 12 жніўня 2024 года справу будуць разглядаць у судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы. Разам з ім будуць судзіць палітвязняў Зіневіч Пятра Іванавіча і Блашчаніцу Дзмітрыя Аляксандравіча. 14 жніўня 2024 года яго асудзілі на 1 год і 6 месяцаў калоніі.
22 кастрычніка 2024 г. у Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Сяргей Беразюк.
16 лістапада 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.