Аляксандр Францкевіч

Палітвязень

Дата затрымання: 15 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 365 Крымінальнага кодэкса — Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў
  • арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Гурын Руслан

Месца зняволення: ПК № 8

Справы: Пратэсты Гродна

Суд Ленінскага раёна Гродна асудзіў да чатырох з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму 33-гадовага бухгалтара Аляксандра Анатольевіча Францкевіча.

Мясцовага жыхара абвінавацілі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў і яго блізкіх у мэтах перашкоджання яго законнай дзейнасці, прымусу да змены характару гэтай дзейнасці, з помсты за выкананне службовай дзейнасці);
  • арт. 365 (уздзеянне на супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай змены характару яго законнай дзейнасці шляхам пагрозы знішчэннем і пашкоджаннем маёмасці);
  • ч. 1 арт. 366 (пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, у мэтах перашкоджання законнай дзейнасці, прымусу да змены характару гэтай дзейнасці і з помсты за выкананне службовых абавязкаў);
  • арт. 368 (публічная абраза Лукашэнкі);
  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады і яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненае ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт);
  • арт. 389 (пагроза забойствам у дачыненні да суддзі, учыненая ў сувязі з ажыццяўленнем суддзёй правасуддзя);
  • арт. 391 (абраза суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя).

Следчы камітэт называе яго актыўным удзельнікам дэструктыўных тэлеграм-каналаў і прадстаўніком "канапавых войскаў".

Пацярпелымі па справе выступалі 26 чалавек. Крымінальную справу разглядаў суддзя Руслан Гурын. Францкевіч да суду ўтрымліваўся пад вартай.

Пасля турмы № 1 Аляксандр пераведзены ў ПК № 8

Бухгалтара з Гродна асудзілі да 4,5 гадоў калоніі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса за каментары

Суд Ленінскага раёна Гродна асудзіў да чатырох з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму 33-гадовага бухгалтара Аляксандра Францкевіча. Мясцовага жыхара абвінавацілі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса — абразы прадстаўнікоў улады, Лукашэнкі, суддзяў, пагрозы супрацоўнікам міліцыі і суддзям і па іншых фактах. Следчы камітэт называе яго актыўным удзельнікам дэструктыўных тэлеграм-каналаў і прадстаўніком "канапавых войскаў". Пацярпелымі па справе выступалі 26 чалавек. Крымінальную справу разглядаў суддзя Руслан Гурын. Францкевіч да суду утрымліваўся пад вартай.

Адрас для лістоў: ПК № 8. 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»