Яўген Катляроў

Палітвязень

Дата затрымання: 8 красавіка 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Калацэй Генадзь

Групы: Блогеры

Раней Яўген Алегавіч Катляроў стаў вядомы тым, што яго даносы сталі падставай для абвінавачвання некалькіх гамяльчан па адміністрацыйных і крымінальных артыкулах. У 2022 годзе ён выступаў на судзе супраць праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі.

Катляроў быў затрыманы вясной 2024 года пасля публікацыі некалькіх відэа, дзе ён крытыкаваў дзеянні чыноўніка Гомельскага аблвыканкама - Андрэя Бараноўскага.

У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля 8 кастрычніка 2024 году агучылі прысуд. Яго абвінавацілі па трох "палітычных" артыкулах: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1) і абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Яму прызначылі паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжымупіша "Флагшток". Прысуд вынес Геннадзь Калацэй.

Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме 6 снежня 2024 года разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Сужаеў Аляксандр Уладзіміравіч.

Праўладнага блогера асудзілі за "дыскрэдытацыю Беларусі" на паўтара года калоніі

У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля 8 кастрычніка 2024 году агучылі прысуд праўладнаму блогеру і правакатару Яўгену Катлярову (псеўданім Яўген Какойта)

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень

Падобна, што жыхар Гомеля Яўген Катляроў (ён жа Яўген Какойта і Мікіта Канцавы) ужо паўгода за кратамі. Раней ён падманваў незалежныя медыя, жорстка праходзіўся па прыхільніках зменаў і пісаў даносы. А цяпер яму пагражае да чатырох гадоў калоніі — абодва артыкулы, якія яму інкрымінуюцца, палітычныя.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»