Данііл Бандарук
Палітвязень
Дата нараджэння: 6 траўня 2000
Дата затрымання: 22 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Грушко Андрэй
Пракурор: Бацюшка Аляксандр, Манько Андрэй
Месца зняволення: ПК № 2
Справы: Пратэсты Брэст
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Соня Эйхвэдэ, дэпутатка нямецкага Бундэстага
Данііл Віктаравіч Бандарук — фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Брэсце пасля выбараў.
Хлопец са шматдзетнай сям'і, старэйшы з васьмярых дзяцей. Каб дапамагчы бацькам забяспечыць сям'ю, пасля вучобы ў Брэсцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы прыборабудавання з'ехаў у Мінск, дзе працаваў на кладцы тратуарнай пліткі.
Даніілу затрымалі 22 жніўня (таксама быў затрыманы яго дваюрадны брат Марк Салонікаў), прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) і па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства) і змясцілі ў СІЗА № 7.
Дваццацігадовы берасцеец Данііл Бандарук ужо пяць месяцаў знаходзіцца ў брэсцкім СІЗА-7. Яго абвінавачваюць паводле "пратэснага" артыкулу
У Ленінскім судзе Брэста 21 траўня 2021 г. вынеслі прысуды па крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў 13 берасцейцам. Суддзя Андрэй Грушко асудзіў 11 палітвязняў на тэрміны ад 3,5 да 5 гадоў калоніі, дваіх непаўнагадовых — да 3 гадоў выхаваўчай калоніі.
Даніла Бандарук атрымаў 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 13 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў
"Тут звычайныя людзі, якія хочуць свабодна выказвацца". У Брэсце адправілі ў калонію яшчэ 13 фігурантаў па справе "жнівеньскіх беспарадкаў"