Павел Спірын
блогер
Палітвязень
Дата нараджэння: 20 траўня 1984
Дата затрымання: 9 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Кучук Дзіна
Пракурор: Цюменцаў Антон
Месца зняволення: ПК № 2
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Давід Ёзэфсан, дэпутат шведскага Рыксдага
Павел Мікалаевіч Спірын — беларускі палітычны блогер.
Ён быў затрыманы 4 верасня 2020 года, вызвалены праз тры дні, затым зноў затрыманы 9 верасня пасля выпуску новага відэароліка. На апошніх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі блогер заявіў пра свой намер стаць кандыдатам у прэзідэнты, аднак Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла яго ініцыятыўнай групе ў рэгістрацыі. Пры гэтым Павел Спірын дапусціў рэзкія выказванні ў дачыненні да А. Лукашэнкі ў сваім выступе на пасяджэнні ЦВК, якое транслявалася ў прамым эфіры, што магло стаць адной з прычын пераследу. Ён стаў даверанай асобай кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Раней у 2019 годзе адзін з яго фільмаў "Грань" быў унесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, але справа за гэты фільм была ўзбуджаная толькі пасля актыўнага ўдзелу Паўла ў перадвыбарнай кампаніі 2020.
Спірыну было выстаўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса — «Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці».
Падставай для крымінальных спраў Спірына сталі яго два відэа, якія ён размясціў на сваім youtube-канале: фільм “Грань”, які занесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама відэа пад назвай “Жудасная тайна генпракурора Беларусі: карт-бланш на садызм”. Сацыяльнай групай у дадзеным выпадку, па версіі абвінавачвання, з'яўляецца "іншая" група асоб, аб'яднаных па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці, а менавіта работнікі пракуратуры, суддзі, дэпутаты, вышэйшыя службовыя асобы Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі міліцыі, супрацоўнікі АМАП і нават міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Суддзя Мінскага гарадскога суда Дзіна Кучук 5 лютага 2021 года вынесла прысуд у дачыненні да блогера — чатыры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Вядома, што вязням бабруйскай калоніі "забаронена" размаўляць з Паўлам. За камунікацыю з палітвязнем караюць "суткамі" ў штрафным ізалятары. Спірын у калоніі працуе мыйшчыкам посуду.
"Чаму вы так абражаеце АМАП?" — працяг суда над Паўлам Спірыным, на які не трапіла каля 70 чалавек
Крытыка — гэта экстрэмізм? Справа блогера Паўла Спірына: судовае следства і апошняе слова
Чатыры з паловай гады за два фільмы — вынесены прысуд блогеру Паўлу Спірыну