Аляксей Кузьмін

Саліст музычнага гурта "Закон гуку", асуджаны да 7 гадоў калоніі

Палітвязень

Дата нараджэння: 15 чэрвеня 1980

Дата затрымання: 26 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 7 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Месца зняволення: ПК № 15

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Справа ЧКБ

Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Аляксей Уладзіміравіч Кузьмін — начальнік аддзелу МТС, саліст музычнага гурта "Закон гуку". Ён быў затрыманы 26 кастрычніка 2022 года за тое, што нібыта перадаваў асабістыя дадзеныя сілавікоў і "высокапастаўленых асобаў" "Чорнай кнізе Беларусі".

Галоўным следчым упраўленнем яму прад'яўлена абвінавачанне па ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 (Дапамаганне ў распальванні варожасці і варажнечы, учыненае групай асоб) Крымінальнага кодэкса. А таксама па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Аляксея ўзялі пад варту ў СІЗА-1.

Вядома, што ў Кузьміна трое дзяцей, адзін з іх з інваліднасцю. 

Суд над ім пачаўся 11 верасня  2023 г. ў Мінскім гарадскім судзе, пад пільнай увагай прапагандыстаў.

Згодна версіі абвінавачвання, Аляксей Кузьмін, з 9 жніўня 2020 года да 8 красавіка 2021 года, займаючы пасаду начальніка аддзела сістэм прадбілінга і тарыфікацыі кіравання тэлекам-рашэнняў Дэпартамента інфармацыйных тэхналогій СТАА "МТС" і маючы доступ да асабістай інфармацыі кліентаў аператара мабільнай сувязі, "зліваў" у Telegram-каналы "Чорная кніга Беларусі", "Карнікі Беларусі", "Все нарушения!". Па справе праходзіла не менш за 57 пацярпелых: сілавікі, праўладныя журналісты, чыноўнікі, суддзі, пракуроры і члены іх сем'яў.

Таксама палітвязня судзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, доказам якога з'яўляўся яго фотаздымак на дарозе. На судзе Аляксей віну прызнаў цалкам і раскаяўся ў здзейсненым. Ён хадайнічаў аб правядзенні працэсу ў закрытым рэжыме, але хадайніцтва не задаволілі.

Прысуд палітвязню вынес Сяргей Хрыпач. 18 верасня 2023 г. ён асудзіў Аляксея да 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Да пераводу ў калонію Аляксея ўтрымлівалі ў СІЗА № 1.

12 кастрычніка 2023 г. КДБ унёс Аляксея ў "спіс тэрарыстаў". 

13 кастрычніка 2023 г. МУС дадала Аляксея ў "спіс экстрэмістаў".

На 8 снежня 2023 г. у Аляксея прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай камісіі Святлана Бандарэнка

З канца кастрычніка 2023 г. Аляксей адбывае тэрмін у ПК № 22

Напрыканцы 2023 г. пераведзены ў ПК № 15

Вядома, што палітвязня рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА. 

Экс-мэнэджэра МТС і музыку Аляксея Кузьміна асудзілі да 7 гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 18 верасня па гучнай справе "Чорнай кнігі Беларусі" да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі палітзняволенага былога мэнэджэра МТС і саліста музычнага гурта "Закон гуку" Аляксея Кузьміна.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»