Таццяна Канеўская

давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 12 ліпеня 1966

Дата затрымання: 6 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
  • арт. 292 Крымінальнага кодэкса — Захоп будынкаў і збудаванняў

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Хлышчанкоў Аляксей

Пракурор: Мікушын, Астапенка А.

Месца зняволення: Турма № 4

Групы: Актывісты

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем, Турэмны рэжым

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Айдан Ёзгуз, сябра Камітэта замежных справаў і Камітэта па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Бундэстага

Фота: reform.by

Таццяна Васільеўна Канеўская — давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Вядомая ў гомельскім рэгіёне актывістка. Сама яна прыйшла ў актывізм праз змаганне за свабоду свайго сына, якога асудзілі па наркатычным артыкуле. Яна некалькі гадоў змагалася за змены ў антынаркатычные заканадаўства ў якасці прадстаўніцы ініцыятывы “Матчын рух 328”. Таццяна з'яўлялася ініцыятаркай галадоўкі маці асуджаных за наркотыкі. У парламенцкіх выбарах-2019 яна брала ўдзел у якасці кандыдаткі ў дэпутаты.

Вечарам 6 жніўня 2020 года ў доме Таццяны Канеўскай правялі вобшук, а зранку сілавікі прыйшлі ў дом Канеўскай з паўторным вобшукам. Жанчыну затрымалі.

Ёй было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу — "Удзел у масавых беспарадках", а таксама па арт. 292 — "Захоп будынкаў".

4 траўня 2021 суд Чыгуначнага раёну Гомеля агучыў прысуды па крымінальнай справе ў дачыненні да давераных асоб Святланы Ціханоўскай — Таццяны Канеўскай, Юрыя Уласава, Дзмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна. Іх абвінавацілі ў «масавых беспарадках» і планах па «захопе будынкаў». Суддзя Аляксей Хлышчанкоў асудзіў Юрыя Уласава на 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Таццяну Канеўскую — на 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму, а Дзмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна — на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

З лістапада 2021 Таццяну двойчы змяшчалі ў ШІЗА агулам на 30 сутак (адразу 20, потым тыдзень была ў атрадзе, а пасля ізноў 10 сутак). Акрамя гэтага, за "парушэнні" яе змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) на тры месяцы — да 20 сакавіка 2022 года.

У сярэдзіне студзеня 2022 стала вядома, што Таццяну перавялі з гомельскай ПК №4 у магілёўскую Турму №4 і змянілі рэжым на турэмны.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Таццяна пазбаўленая спатканняў, а за год ёй дазволеная толькі адна маленькая бандероль. Акрамя гэтага, у яе праблемы з хрыбетнікам. Лісты ад яе даходзяць рэдка.

У турме Таццяну мусілі ўтрымліваць да сакавіка 2024 г., а пасля перавесці ў гомельскую калонію. Але ёй працягнулі турэмны рэжым да кана 2024 ці пачатку 2025 года.

Таццяна Канеўская — вядомая ў гомельскім рэгіёне актывістка

Яна некалькі гадоў змагалася за змены ў антынаркатычные заканадаўства ў якасці прадстаўніцы ініцыятывы “Матчын рух 328”.

"Кавалка жыцця не хапае!" Як жыве сям'я, дзе маці і сын сядзяць за "палітыку"

У гамяльчанкі Таццяны Канеўскі — муж, чацвёра сыноў, тры коткі і тры сабакі. Усе чакаюць яе вызвалення. Таццяна была лідарам руху "Маці 328", абараняла правы асуджаных за наркотыкі. Дзякуючы намаганням актывістак, у тым ліку Таццяны Канеўскай, удалося дамагчыся змякчэння антынаркатычнага заканадаўства і памяншэння тэрмінаў зняволення для тысяч асуджаных, уключаючы непаўналетніх.

У Гомелі вынеслі прысуд давераным асобам Ціханоўскай, якія нібыта рыхтавалі пратэсты з "захопам выканкама"

4 траўня ў судзе Чыгуначнага раёну вынесеныя прысуды па крымінальнай справе ў дачыненні давераных асоб Святланы Ціханоўскай — Таццяны Канеўскай, Юрыя Ўласава, Дзмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна.

Гомель: Пачаўся суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 12 красавіка пачаў разгляд гучнай крымінальнай справы, заведзенай на сябраў ініцыятыўнай групы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай. На лаве падсудных - чацвёра.

Адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»