Ілля Верамееў
Палітвязень
Дата нараджэння: 1 жніўня 2003
Дата затрымання: 27 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 6 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 6 снежня 2022
Суддзя: Сотнікаў Анатоль
Месца зняволення: ПК № 2
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Карына Грэдыг, дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі
Іллю Аляксандравіча Верамеева за паведамленні ў тэлеграм-чатах у лютым 2022 года абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 293 (замах на арганізацыю масавых беспарадкаў) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Меркавана, такія паведамленні ў групавым чаце сталі рэакцыяй хлопца на распачатую узброеную сіламі Расіі вайну ва Украіне, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Справу разглядаў суддзя Анатоль Сотнікаў.
У выніку Верамееву на падставе ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 293 КК прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін шэсць гадоў, на падставе ч. 1 арт. 130 КК у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады. Шляхам частковага складання канчаткова яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін шэсць гадоў шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ў яго канфіскавалі мабільны тэлефон, з якога ён паводле прысуду пісаў паведамленні.
Сястра Іллі распавяла, што хлопец паставіўся да прысуду спакойна: "Ён успрыняў гэта ўсё спакойна. Ён вельмі верыць у беларусаў і Украіну, што ўсё будзе добра".
1 снежня 2022 г. КДБ уключыў Іллю ў "спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці", а 2 снежня 2022 г. МУС уключыў яго ў "спіс экстрэмістаў".
На пачатку снежня Іллю этапавалі з СІЗА-3 у бабруйскую ПК № 2.
"Не падыходзь да вокнаў толькі", — 18-гадовы Ілля Верамееў — сястры ў Мікалаеў зранку 24 лютага, за тры дні да затрымання
За паведамленні ў тэлеграм-чатах пасля пачатку вайны гамельчука асудзілі да 6,5 гадоў калоніі