Марк Салонікаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 16 снежня 1999
Дата затрымання: 22 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 19 верасня 2024
Суддзя: Грушко Андрэй
Пракурор: Бацюшка Аляксандр, Манько Андрэй
Справы: Пратэсты Брэст
Марк Міхайлавіч Салонікаў — жыхар Магілёва, са шматдзетнай сям'і.
Быў затрыманы 22 жніўня 2020 г. проста на працы ў Мінску, дзе ён клаў плітку са сваім стрыечным братам — Даніілам Бандаруком. Са сталіцы абодвух хлопцаў даставілі ў брэсцкі ізалятар. Вядома, што Марка білі галавой аб падлогу падчас перавозкі ў Брэст. Двое сутак родныя не ведалі, куды знік іх сын.
Марк стаў фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Брэсце пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яму выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках".
У Ленінскім судзе Брэста 21 траўня 2021 года вынеслі прысуды па крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 13 берасцейцам. Суддзя Андрэй Грушко асудзіў 11 палітвязняў на тэрміны ад 3,5 да 5 гадоў калоніі, дваіх непаўнагадовых — да 3 гадоў выхаваўчай калоніі.
Марк Салонікаў атрымаў чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, якія адбываў у ПК № 3.
Згодна з падлікамі выйшаў на волю 19 верасня 2024 г.
У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 13 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў
"Тут звычайныя людзі, якія хочуць свабодна выказвацца". У Брэсце адправілі ў калонію яшчэ 13 фігурантаў па справе "жнівеньскіх беспарадкаў"