Максім Хвашчынскі
Палітвязень
Дата нараджэння: 6 лістапада 1995
Дата затрымання: 26 лютага 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 7 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Шведаў Ігар
Месца зняволення: Турма № 4
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Максім Уладзіміравіч Хвашчынскі з Бабруйска быў затрыманы 26 лютага 2024 года — на наступны дзень пасля таго, як вярнуўся з Польшчы.
Спачатку яго асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а затым завялі крымінальную справу паводле ч.1 і ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) — нібыта Максім датычны да стварэння "экстрэмісцкага фармавання" тг-чату "Бабруйск 375", тг-чату "Бобр 97%". Акрамя гэтага яго вінавацяць у "паклёпе на Лукашэнку" (арт. 367 КК).
Максім утрымліваецца ў турме №4 у Магілёве.
Справу палітвязня разглядалі 18 і 27 верасня 2024 г. у Магілёўскім абласным судзе. Ігар Шведаў прысудзіў палітвязню 7 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
13 снежня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Бабруйчаніна па вяртанні з Польшчы асудзілі на 7 гадоў калоніі нібы за стварэнне 2 тг-чатаў