Аляксей Мандзік
Палітвязень
Дата нараджэння: 12 красавіка 1993
Дата затрымання: 8 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
Вынік суда: 7 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Заяц Анатоль
Месца зняволення: ПК № 2
Групы: Лекары
Аляксея Мікалаевіча Мандзіка затрымалі ў лістападзе 2021 года. Ён — супрацоўнік пятай гарадской паліклінікі, загадчык аддзялення прафілактыкі, урач-тэрапеўт.
Прычына затрымання ГУБАЗіКам — удзел у «дэструктыўных Telegram-каналах», дзе пісаў «дэструктыўныя і абразлівыя каментары» ў адрас супрацоўнікаў АУС.
Аляксею прад'явілі абвінавачванні па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), арт. 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 130 (распальванне варожасці ці варажнечы), арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін).
На праўладным рэсурсе быў апублікаваны ягоны "пакаяльны ліст".
Справа разглядалася Гродзенскім абласным судом у чэрвені 2022 года, суддзя Анатоль Заяц. Аляксею прысудзілі 7 год у калоніі узмоцненага рэжыму.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.