Арцём Баярскі

студэнт хімфака БДУ, асуджаны на 5 гадоў калоніі

Палітвязень

Дата нараджэння: 18 чэрвеня 2001

Дата затрымання: 24 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Шылько Алена

Пракурор: Дзіндзялевіч Вольга

Месца зняволення: ПК № 17

Справы: Пратэсты Мінск

Групы: Студэнты

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Сімвалічны/ая хросны/ая: Катал Бэры, дэпутат ніжняй палаты парламента Ірландыі

Арцём Юр'евіч Баярскі — студэнт хімфака БДУ.

У першы раз Арцёма затрымалі 16 лістапада 2020 года пасля Маршу сталых людзей. Але затрымлівалі яго не ў месцы правядзення Маршу, а калі ён ужо вяртаўся ў інтэрнат: на выхадзе з метро яго чакаў бус з людзьмі ў чорным. Маладога чалавека зацягнулі ў машыну і збівалі. І хоць праз 15 сутак, на якія яго асудзілі, сляды збіцця не былі прыкметныя, ён распавядаў, што бачыў у сябе сіняк пад вокам. Акрамя гэтага, у яго балелі пальцы і сківіца.

Але 24 сакавіка, у дні шматлікіх прэвентыўных затрыманняў перад Днём Волі, за Арцёмам прыйшлі зноў: гэтым разам а 6.30 раніцы ў інтэрнат. Хлопцаў паклалі на падлогу, але забралі толькі Арцёма. Нібыта, на 11 паверсе заўважылі сцяг.

25 сакавіка ў тэлеграм-канале Азаронка з'явілася відэа, на якім Арцём прызнаецца ў адміністраванні пабліка. Каб прымусіць яго сказаць гэта на відэа, Арцёма білі дубінкамі па спіне і ягадзіцах. Гэта падчас допыту 19 красавіка Арцём паведаміў адвакату.

Арцём павінен быў выйсці на свабоду 18 красавіка. Але 16 красавіка бацькам патэлефанавала следчая і сказала, што Арцём затрыманы як падазраваны паводле арт. 361-1 ч.1 КК. Яго перавялі на Валадарку, а 26 красавіка прад'явілі абвінавачванне па гэтым жа артыкуле.

Хлопец займаецца хіміяй, а таксама грае на фартэпіяна.

29 лістапада 2021 ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся працэс. На пачатку разгляду суддзя Алена Шылько па хадайніцтве пракуроркі Вольгі Дзіндзілевіч вырашыла праводзіць судовае разбіральніцтва па справе ў закрытым рэжыме, бо "ў матэрыялах справы маюцца звесткі аб інтымным баку жыцця абвінавачанага, а таксама інфармацыя з тэлеграм-канала, прызнаная экстрэмісцкай". 

9 снежня 2021 суддзя Алена Шылько прызнала Арцёма Баярскага вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем) і ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзіла да пяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Родныя ў канцы снежня 2021 сустрэліся з палітзняволеным у СІЗА. Паводле іх, у Арцёма чацвёрты месяц не спыняецца кашаль, а па скуры пайшла невядомая алергія. Але, нягледзячы на гэта, хлопец трымаецца бадзёра.

30 снежня 2021 Арцёма перавялі з СІЗА-1 у следчую турму №4 (Магілёў), нягледзячы на тое, што доктар прапісаў яму пасцельны рэжым.

18 лютага 2022 у Вярхоўным судзе была разгледжаная апеляцыйная скарга Арцёма на рашэнне Мінгарсуда. Суддзя Андрэй Кавальчук пакінуў прысуд без зменаў.

У сакавіку 2022 Арцёма перавялі ў з турмы №4 у ПК №17.

Да пяці гадоў калоніі асудзілі палітзняволенага экс-студэнта Арцёма Баярскага

Суд праходзіў у закрытым рэжыме па хадайніцтву пракуроркі Вольгі Дзіндзілевіч, бо "ў матэрыялах справы маюцца звесткі аб інтымным баку жыцця абвінавачанага, а таксама інфармацыя з тэлеграм-канала, прызнаная экстрэмісцкай".

Суд па справе палітзняволенага экс-студэнта Арцёма Баярскага будзе праходзіць у закрытым рэжыме

У Мінскім гарадскім судзе 29 лістапада 2021 года распачаўся судовы працэс над 20-гадовым палітзняволеным Арцёмам Баярскім, які ўтрымліваецца за кратамі ўжо амаль дзевяць месяцаў.

Супрацоўнікі РАН падпісалі ліст у абарону беларускага студэнта Арцёма Баярскага

47 супрацоўнікаў РАН выступілі ў падтрымку палітзняволенага студэнта хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, лаўрэата прэзідэнцкай стыпендыі Арцёма Баярскага, на якога хочуць навесіць новую крымінальную справу.

"Працягвае верыць у дабро". Маці Арцёма Баярскага распавяла пра другое спатканне з сынам

20-гадовы палітзняволены Арцём Баярскі ўтрымліваецца за кратамі ўжо амаль сем месяцаў. Справа супраць экс-студэнта другога курсу хімфака БДУ паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса перададзеная ў суд. Следчыя дазволілі палітвязню два спатканні з бацькамі: яны сустракаліся з ім дзве пятніцы запар.

Студэнта Арцёма Баярскага збілі, каб запісаць прызнанне на відэа для канала Азаронка

Аб гэтым ён паведаміў адвакату

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»