Яўген Блахінскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 6 кастрычніка 1997

Дата затрымання: 18 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 7 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Рачынскі Мікалай

Месца зняволення: ПК № 15

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Справы: Пратэсты Гродна

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Яўген Блахінскі, скрыншот з відэа

Яўген Генрыхавіч Блахінскі ў траўні 2022 года быў асуджаны па ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 293 КК, ч. 1 арт. 342 КК, ч. 1 арт. 130 КК і ч. 1 арт. 368 КК.

Яўгена затрымалі 18 студзеня 2022 года, калі ён прыехаў у Гродна з Нямеччыны. На камеру сілавікам ён сказаў, што ў 2020-м годзе знаходзіўся ў чатах, прызнаных экстрэмісцкімі, дзе заклікаў "да масавых беспарадкаў, забойству міліцыянтаў, спальвання "Табакерак". Утрымліваўся ў турме № 1.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай и тэрарэстычнай дзейнасці.

Вынік суда, які адбыўся 4 траўня 2022 года — 7 год пазбаўлення волі ў калоніі

Адбывае тэрмін у ПК № 15.

Гарадзенца судзяць за заклікі да ўдзелу ў масавых беспарадках, абразу прэзідэнта і распальванне варожасці

У Гарадзенскім абласным судзе 10 траўня 2022 года працягваецца разгляд крымінальнай справы Яўгена Блахінскага, абвінавачанага па шэрагу крымінальных артыкулаў. Першае пасяджэнне прайшло 4 траўня.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»