Аляксандр Петушкоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 20 сакавіка 1988
Дата затрымання: 11 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 7 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 19 лютага 2023
Суддзя: Бубенчык Дзмітрый
Месца зняволення: ПК № 2
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Джулія Пастарэла, сябра палаты дэпутатаў Італіі
Жыхара Слоніма Аляксандра Анатольевіча Петушкова прызналі вінаватым адразу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх"), ч. 1 арт. 130 ("Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы"), ч. 1 арт. 293 ("Удзел у масавых беспарадках") і ч. 1 арт. 368 ("Абраза прэзідэнта").
Вядома, што Петушкоў быў затрыманы 12 студзеня 2022 года за негатыўную інфармацыю ў Telegram-чатах з нагоды падзей у Казахстане.
19 кастрычніка 2022 года ў Гродзенскім абласным судзе вынесены прысуд. Суддзя Дзмітрый Бубенчык агучыў мужчыну прысуд: 7,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма.
22 ліпеня 2022 года КДБ унёс яго ў "спіс тэрарыстаў".
У лютым 2023 г. Аляксандра этапавалі з Турмы № 1у ПК № 22.
У пачатку 2024 г. пераведзены ў ПК № 2.
За выказванні пра пратэсты ў Казахстане і Беларусі жыхара Слоніма асудзілі да 7,5 гадоў калоніі