Андрэй Кудзік

актывіст з Вілейкі

Дата нараджэння: 27 лістапада 1984

Дата затрымання: 9 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 18 ліпеня 2023

Суддзя: Каляда Алег

Андрэй Віктаравіч Кудзік — актывіст з Вілейкі, якога неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. 9 жніўня 2021 года яго зноў затрымалі і агулам асудзілі на 90 сутак адміністрацыйнага арышту, якія ён адбываў у невыносных умовах ізалятарах Вілейкі і Смалявічаў. Пасля адбывання арышту Андрэй на волю так і не выйшаў. Яго перавезлі ў ІЧУ на Акрэсціна, а потым змясцілі ў СІЗА-1 на Валадарскага.

20 кастрычніка 2021 стала вядома, што яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

У судзе Заводскага раёна Мінска 16 лютага 2022 агучылі прысуд: суддзя Алег Каляда прызначыў Андрэю два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — менавіта такое пакаранне прасіў пракурор. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў.

У сярэдзіне красавіка 2022 года быў этапаваны з СІЗА-1 у турму №4, з 21 траўня 2022 г. Андрэй адбывае пакаранне ў магілёўскай ПК № 15.

У кастрычніку МУС уключыў палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

18 ліпеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Актывіста з Вілейкі асудзілі да 2 гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту

У судзе Заводскага раёна Мінска 16 лютага агучылі прысуд па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) супраць палітзняволенага актывіста з Вілейкі, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Кудзіка.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»