Аляксандр Бірэта

Палітвязень

Дата нараджэння: 7 лютага 1968

Дата затрымання: 15 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Сініла Віталь

Месца зняволення: ПК № 17

Аляксандр Іосіфавіч Бірэта — жыхар Верцялішак Гродзенскага раёну, асуджаны 7 жніўня 2023 года. Суддзя Віталь Сініла прысудзіў яму два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пракурор запытваў тры гады калоніі.

У працэсе фігуравалі шэсць эпізодаў, Бірэту звінавацілі паводле чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 188 (Паклёп).

Акрамя таго Бірэта мусіць выплаціць тысячу рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Пацярпелая супрацоўніца АМАП Марыя Мазуркевіч хацела ўдвая большую суму.

28 верасня 2023 г. у Гродзенскім абласным судзе была разгледжана апеляцыйная скарга Аляксандра. Суддзя Ігар Собалеў.

20 кастрычніка 2023 г. МУС дадала Аляксандра ў "спіс экстрэмістаў". 

Напрыканцы снежня 2023 г. стала вядома, што з турмы № 1 Аляксандра перавялі ў ПК-17

55-гадовага мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі паводле некалькіх артыкулаў

Сёмага жніўня 2023 года ў судзе Гродзенскага раёну вынесены прысуд 55-гадоваму жыхару Верцялішак Аляксандру Бірэту. Суддзя Віталь Сініла прысудзіў яму два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пракурор запытваў тры гады калоніі.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»