Сяргей Сацук

рэдактар "Ежедневника"

Палітвязень

Дата нараджэння: 15 красавіка 1968

Дата затрымання: 8 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 430 Крымінальнага кодэкса — Атрыманне хабару
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 426 Крымінальнага кодэкса — Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў

Вынік суда: 8 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 сакавіка 2023

Суддзя: Бандарэнка Святлана

Месца зняволення: ПК № 15

Групы: Журналісты

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Сванцье Міхаэльсэн, дэпутатка нямецкага Бундэстагу

Сяргей Сацук. Фота Еўрарадыё

Сяргей Віктаравіч Сацук — журналіст-расследавальнік, рэдактар беларускага партала "Ежедневник" (ej.by). 

Ён быў затрыманы 8 снежня 2021 года, у яго прайшоў вобшук і адбыўся допыт у Следчым камітэце. Пасля допыту па старой справе паводле ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэксу (атрыманне хабару) Сяргея Сацука ўзялі пад варту. Ён змешчаны ў СІЗА.

Раней 25 сакавіка 2020 года Сяргей Сацук ужо затрымліваўся па гэтай жа справе. 26 сакавіка 2020 г. яму была абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. 26 і 27 сакавіка былі праведзены ператрусы ў офісе "Ежедневник" і дома ў Сяргея Сацука. Тады ў сувязі з затрыманнем і ўзяццем пад варту Сяргея Сацука была прынята пазіцыя праваабарончых арганізацый, у якой затрыманне падчас папярэдняга следства па крымінальнай справе і ўзяцце пад варту былі прызнаны непрапарцыйнымі і яўна празмернымі мерамі. Гэта было расцэнена як сведчанне аб наяўнасці палітычнага матыву ў пераследзе журналіста, накіраванага на прымус да спынення або змянення характару яго дзейнасці па распаўсюджванні інфармацыі аб карупцыі. Патрабаванні ў Пазіцыі ўключалі неадкладнае вызваленне Сяргея Сацука з-пад варты. 4 красавіка 2020 г. Генеральны пракурор Беларусі адмяніў рашэнне аб узяцці пад варту Сяргея Сацука.

Ад былога сукамерніка стала вядома, што Сацука вінавацяць таксама ў распальванні варажнечы (ч. 2 арт. 130 КК) і перавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў (ч. 2 арт. 426 КК). Якіх канкрэтна дзеянняў рэдактара тычацца абвінавачанні, невядома.

23 верасня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе пачалі разгляд справы. Абвінавачанне запрасіла для Сяргея Сацука восем гадоў пазбаўлення волі. 26 кастрычніка 2022 года суддзя Святлана Бандарэнка пагадзілася з прапановай пракурора і пакарала журналіста пазбаўленнем волі тэрмінам на восем гадоў у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У лістападзе Сяргея перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4. Там у палітвязня пагаршаецца здароўе: ён мае праблемы з сэрцам, абвастраюцца іншыя захворванні, але Сяргею не аддаюць неабходную колькасць таблетак. Таксама журналіста з невядомых прычынаў рэгулярна пераводзяць з адной камеры ў іншую.

10 лютага 2023 г. Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыю і пакінуў у сіле прысуд першай інстанцыі.

У сярэдзіне сакавіка Сяргея этапавалі ў магілёўскую ПК № 15.

Суровы прысуд журналісту Сяргею Сацуку: восем гадоў калоніі

Падставай для пераследу журналіста на думку калегаў Сацука, з'явіліся гучныя расследаванні, якія перадусім тычыліся маштабнай карупцыі ў медыцынскай галіне.

Прысуд палітзняволенаму журналісту Сяргею Сацуку вынесуць 26 кастрычніка

Як расказалі службе маніторынгу БАЖ сваякі Сяргея Сацука, абвяшчэнне прысуду прызначанае на 26 кастрычніка ў адкрытым фармаце.

Суд над палітзняволеным журналістам Сяргеем Сацуком працягнецца да 13 кастрычніка

Хаця журналіст выступае фігурантам трох вонкава не звязаных крымінальных спраў, аднак, як мяркуюць назіральнікі, падстава для пераследу адна — гучныя расследаванні, якія перадусім тычыліся маштабнай карупцыі ў медыцынскай галіне.

 

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»