Арцём Караткевіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 26 снежня 1996

Дата затрымання: 9 чэрвеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Чарапанава Святлана

Месца зняволення: ПК № 22

Групы: Адміністратары ТГ-каналаў

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Беат Флах — сябра Нацыянальнай рады Швейцарыі і віцэ-прэзідэнт парламенцкай групы "Грунліберале"

Арцём Міхайлавіч Караткевіч родам з Рагачова, вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Некалькі гадоў таму хлопец пераехаў у Мінск, апошнім часам працаваў афіцыянтам.

На «пакаяльным» відэа, апублікаваным у сярэдзіне сакавіка, Арцём казаў што затрыманы «за мадэрацыю чата 97% Серебрянка». Але канал прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» толькі 30 траўня 2023 года.

Яго пачалі судзіць у Мінгарсудзе 29 жніўня 2023 году паводле ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання).

Вядома, што Арцёму прысудзілі 4 гады ў калоніі агульнага рэжыму. Ён пачаў адбываць пакаранне і пераведзены з СІЗА-1 у ПК-22

 1 снежня 2023 г. МУС дадала Арцёма ў "спіс экстрэмістаў". 

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»