Андрэй Пуканаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 16 ліпеня 1976

Дата затрымання: 18 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Баль Жанна

Месца зняволення: ПК № 2

Групы: Актывісты, Выкладчыкі, Дзеячы культуры, Святары і вернікі

Андрэй Леанідавіч Пуканаў — настаўнік нямецкай мовы і бакалаўр багаслоўя, праваслаўны вернік. У Гомелі ён вядомы яшчэ як краязнаўца, сябра Беларускага геаграфічнага таварыства. У 1990-я гады Андрэй быў сябрам краязнаўчай арганізацыі “Талака”, распрацоўваў аўтарскія курсы па геаграфіі для філіі Коласаўскага ліцэя ў Гомелі. Пазней займаўся грамадскай дзейнасцю, спрабаваў балатавацца ў Палату прадстаўнікоў. Яго абвінавачваюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.

Пуканава затрымалі 18 студзеня 2023 года. Сілавікі прыйшлі да яго на працу, а па месцы жыхарства быў праведзены ператрус. Да суда быў змешчаны ў СІЗА № 3 Гомеля. 

Суд Гомельскага раёна 18 красавіка 2023 года прызнаў Пуканава вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Жана Баль.

16 чэрвеня 2023 г. у Гомельскім абласным судзе разглядалася апеляцыйная скарга.

Адбывае пакаранне ў ПК № 2.

У Гомелі асудзілі праваслаўнага верніка, бакалаўра багаслоўя Андрэя Пуканава

У Гомельскім раённым судзе 18 красавіка 2023 года адбыўся разгляд крымінальнай справы праваслаўнага верніка і бакалаўра багаслоўя Андрэя Пуканава. Яго абвінавачваюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.

 

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»