Антон Пруднікаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 17 лютага 1985

Дата затрымання: 15 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Колабаў Антон

Месца зняволення: ПК № 15

Групы: Бізнесмены

Справы: Пратэсты Мінск

Антон Віктаравіч Пруднікаў асуджаны паводле часткі 1 артыкула 342 (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак), артыкула 364 (Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка ОУС) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Вядома, што Антона асудзілі за фота з пратэстаў, якія ў яго былі на мабільным, але на якіх яго самога не было. А таксама за эпізод з бойкі з сілавіком у метро, дзе пасажыры перашкодзілі затрыманню і збіццю чалавека пасля акцыі пратэсту. Антон трапіў на відэа выпадкова і праз 2 гады быў затрыманы і асуджаны.

Прысуд суда Мінскага раёна ад 16 студзеня 2023 года — 2 гады і 6 месяцаў калоніі.

Антон кіраваў турыстычным агенцтвам «Студыя Трэвел», па адукацыі юрыст. У Антона ёсць дачка, якая нарадзілася пасля таго, як ён быў затрыманы.

7 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»