Дзмітрый Пашын

Палітвязень

Дата нараджэння: 5 чэрвеня 1975

Дата затрымання: 24 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Панасенка Наталля

Дзмітрый Генадзевіч Пашын быў затрыманы 24 жніўня 2023 года, затым асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Пра мужчыну вядома, што ён знаходзіцца ў разводзе і працуе аўтамеханікам.

Утрымліваўся ў турме № 4. Суддзя Ленінскага раёна горада Магілёва Наталля Панасенка 1 лістапада 2023 года прысудзіла Дзмітрыю 2 гады калоніі. Пачаў адбываць пакаранне, але ў якой калоніі, пакуль невядома. 

9 лютага 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

У Магілёве за відэа ў TikTok аўтамеханіка асудзілі да двух гадоў калоніі

Суд Ленінскага раёна Магілёва 1 лістапада 2023 года асудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі 48-гадовага аўтамеханіка Дзмітрыя Пашына, піша MAYDAY TEAM.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»