Дзмітрый Макееў

Палітвязень

Дата нараджэння: 25 жніўня 1983

Дата затрымання: 24 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Шаршнёў Яўген

Месца зняволення: ПК № 3

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Справы: Данаты

Групы: Лекары

Дзмітрый Аляксандравіч Макееў працаваў загадчыкам адной з гарадскіх аптэк. Яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 2 арт. 361-3 – "фінансаванне ўдзелу грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяння";
  • ч. 1 і 2 арт. 361-2 – "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці";
  • ч. 1 і 2 арт. 361-4 – "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".

У Гомельскім абласным судзе 4 верасня 2023 года яго асудзілі да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафа ў памеры 500 базавых велічыняў (18 500 рублёў). Прысуд вынес Яўген Шаршнёў. 

28 лістапада 2023 г. у Гомельскім абласным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу Дзмітрыя. Старшыня судовай камісіі Максім Філатаў. Прысуд набыў моц. 

8 снежня 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Утрымліваўся ў СІЗА-3.

Адбывае тэрмін у ПК № 3

У Гомелі загадчыка аптэкі асудзілі да 6 гадоў калоніі за данаты і фота расейскай вайсковай тэхнікі

У Гомельскім абласным судзе 4 верасня 2023 года да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 500 базавых велічыняў (18 500 рублёў) асудзілі 34-гадовага загадчыка адной з гарадскіх аптэк Дзмітрыя Макеева.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»