Дзмітрый Дубкоў
Дальнабойшчык, асуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі
Дата нараджэння: 3 снежня 1991
Дата затрымання: 13 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-1

Дзмітрый Дубкоў - 28-гадовы дальнабойшчык. Быў затрыманы 13 жніўня ў сябе дома.
У ноч з 10 на 11 жніўня Дзмитрый прысутнічаў на акцыі пратэсту каля станцыі метро "Пушкінская" ў Мінску. Яго папрасілі перагарадзіць дарогу машынай камунальнай службы, што ён і зрабіў.
Першапачаткова яму ставілі ў віну тры артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 293 (Масавыя беспарадкі), ч. 1 арт. 310 (Наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый), ч. 3 арт. 214 (Крадзеж транспартнага сродку, учынены з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця або здароўя, альбо з пагрозай яго прымянення). Пазней стала вядома, што яму прад'явілі абвінавачванне па адным артыкуле - ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
Яго прызналі вінаватым па ч. 3 арт. 214 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненнага рэжыму па сукупнасці пакаранняў: на шэсць гадоў — па 214 артыкуле, на пяць — па 293.
Дзмітрый знаходзіцца ў СІЗА-1 у Мінску.
![]()
Палітвязню Дзмітрыю Дубкову — сем гадоў узмоцненага рэжыму
![]()
Пракурор запрасіла для палітвязня Дзмітрыя Дубкова сем гадоў пазбаўлення волі
![]()
Палітвязень Дзмітры Дубкоў пра абвінавачанне: "Сеў, завёў, пасігналіў, павярнуў налева і спыніўся"
![]()
Мінск: пачаўся суд над палітвязнем Дзмітрыем Дубковым
![]()
«Сыну прапанавалі заехаць у АМАП, ён адмовіўся». Затрыманы хлопец, які падчас акцыі перакрыў дарогу МАЗам