Сяргей Бойка
Палітвязень
Дата нараджэння: 22 чэрвеня 1986
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сотнікаў Анатоль
Месца зняволення: ПК № 3
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Замежныя грамадзяне
Сяргей Уладзіміравіч Бойка жыў у Нароўлі, грамадзянін Украіны. Асуджаны Гомельскім абласным судом па арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса. З 8 па 21 чэрвеня 2023 г. справу ў закрытым фармаце разглядаў суддзя Анатоль Сотнікаў. Прысуд невядомы, але звязаны з пазбаўленнем волі.
8 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбывае тэрмін у ПК № 3.