Яўген Бужынскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 6 студзеня 1966

Дата затрымання: 9 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 16 траўня 2023

Суддзя: Собалеў Ігар

Месца зняволення: ПК № 1

Групы: Лекары

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Яўген Тадэвушавіч Бужынскі  доктар ультрагукавой дыягностыкі першай кваліфікацыйнай катэгорыі са Смаргоні. Быў затрыманы ў чэрвені 2022 года года ў межах крымінальнай справы за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады (арт. 368 і 369 КК).

23 снежня 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Разгляд справы палітвязня распачаўся 30 студзеня 2023 г. у Гродзенскім абласным судзе. У выніку Бужынскаму выставілі абвінавачванні паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 2 арт. 366 (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі).

Вядома, што судзілі мужчыну за шэраг каментароў у інтэрнэце. Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.

Як пазней паведаміла Генеральная пракуратура, Бужынскі "з кастрычніка 2020 года па чэрвень 2022 года ў відэахостынгу YouTube размясціў больш за 100 паведамленняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і сацыяльнай варожасці і варажнечы. Забяспечыў іх каментарамі, у якіх заклікаў да дзеянняў, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, і мер абмежавальнага характару. Там жа абвінавачаны размясціў паведамленні з паклёпніцкай і абразлівай інфармацыяй у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў улады".

13 лютага 2023 г. суддзя Ігар Собалеў прызнаў Яўгена вінаватым і асудзіў яго да шасці гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і 50 базавых велічыняў штрафу.

Разгляд апеляцыйнай скаргі адбудзецца ў Вярхоўным судзе 16 траўня 2023 г.

Палітвязень адбывае тэрмін у ПК № 1.

2 чэрвеня 2023 г. МУС унесла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".

Вядома, што ў 2024 г. Яўгена пазбавілі спаткання з сваякамі на дзень народзінаў. 

У сакавіку 2024 г. Яўгена змясцілі ў ШІЗА, нагода невядомая. 

Лекару са Смаргоні прызначылі 6 гадоў калоніі за каментары

10 лютага адбыліся спрэчкі бакоў, на якіх лекару запрасілі 8 гадоў калоніі. У Гродзенскім абласным судзе 13 лютага вынеслі прысуд палітзняволенаму лекару-узісту са Смаргоні Яўгену Бужынскаму — шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў).

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»