Андрэй Жамейка
Палітвязень
Дата нараджэння: 3 снежня 1972
Дата затрымання: 10 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 кастрычніка 2022
Суддзя: Капцэвіч Алена
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 17
19 верасня 2022 года суд Заводскага раёна Мінска разгледзеў справу мінчука Андрэя Анатольевіча Жамейкі.
У віну яму ставіліся напісаныя каментары, якія нібыта ўтрымлівалі абразы Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК) і прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК). Згодна з абвінавачваннем, Жамейка пакідаў паведамленні ў інтэрнэце з кастрычніка 2020 года па лістапад 2021 года.
Сваю віну Жамейка прызнаў. У выніку суддзя Алена Капцэвіч асудзіла яго да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ) — так званай "хіміі". Таксама мужчына мусіць выплаціць штраф у 100 базавых велічынь (што складае 3 200 беларускіх рублёў). Ягоны мабільны тэлефон суд пастанавіў канфіскаваць.
Не толькі “хімія”, але і штраф у 3200 рублёў
19 верасня суд Заводскага раёна Мінска разгледзеў справу 49-гадовага мінчука Андрэя Жамейкі.