Павел Яраш
Палітвязень
Дата нараджэння: 27 верасня 1997
Дата затрымання: 28 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 12 студзеня 2024
Суддзя: Фалькоўская Таццяна
Месца зняволення: ПК № 1
Заява аб прызнанні палітвязнем
Павел Аляксандравіч Яраш быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 2 арт. 130 КК. 1 і 2 лістапада 2023 года справу разгледзела суддзя Фалькоўская Таццяна. Прысуд — 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі.
На 12 студзеня 2024 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Паўла ў Мінскім гарадскім судзе. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Давыдаў.
З СІЗА № 1 пераведзены ў ПК № 1.
25 студзеня 2024 года ўнесены ў "спіс тэрарыстаў".
26 студзеня 2024 г. унесены ў "спіс экстрэмістаў".