Ксенія Ходырава
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 18 верасня 1996
Дата затрымання: 10 кастрычніка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Макарэвіч Святлана
Месца зняволення: ПК № 4
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Справы: Данаты
Групы: Спартсмены
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Рут Магуайр, Шатландская нацыянальная партыя
Ксенія Сяргееўна Ходырава была затрымана за данаты паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (Фінансаванне экстрэмісцкага фармавання). Вядома, што Ксенію адзначылі ў намінацыі "Лепшы выпускнік БДУ-2018". Яна скончыла факультэт сацыякультурных камунікацый, кафедра культуралогіі. Займаецца футболам і танцамі.
Дзяўчына пасля затрымання некалькі месяцаў была ў СІЗА КДБ, затым яе перавялі ў СІЗА №1.
На 9 лютага 2024 г. прызначана судовае пасяджэнне. Справу Ксеніі будзе разглядаць Святлана Макарэвіч па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: 361 прым. 2 ч. 1 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), 361 прым. 3 ч. 2 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).
У Мінскім гарадскім судзе 16 лютага 2024 года суддзя Святлана Макарэвіч прызначыла палітзняволенай пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Утрымліваецца ў СІЗА № 3.
У Вярхоўным судзе 4 чэрвеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Ксеніі. Рашэнне прымала судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Гурава.
28 чэрвеня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбывае тэрмін у ПК № 4.
Колішнюю ганаровую выпускніцу БДУ асудзілі да 5 гадоў калоніі за данаты