Андрэй Пагерыла
былы слесар-рамонтнік цэху "Аміяк-3" на "Гродна Азот"
Дата нараджэння: 23 чэрвеня 1991
Дата затрымання: 17 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Вынік суда: 14 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Піскуноў Аляксандр
Месца зняволення: СІЗА-3
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Хельге Лімбург, дэпутат Бундэстага і прадстаўнік групы "Альянс 90/Зялёныя", раней — Аляксандра Луі

Андрэй Уладзіміравіч Пагерыла — былы слесар-рамонтнік цэху "Аміяк-3" на "Гродна Азот".
Андрэй быў затрыманы 17 верасня, ён праходзіць па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу) супраць супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымалі стачку і ўваходзілі ў "Рабочы рух". Гэтая ініцыятыва 21 верасня 2021 года была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых. Таксама яму паставілі ў віну арт. 188 КК (паклёп) і ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні).
Андрэя змясцілі ў СІЗА-3.
9 лістапада 2022 г. у Гомельскім абласным судзе распачаўся разгляд "справы Рабочага Руху", фігурантамі якой праходзяць адразу дзесяць палітзняволеных. На другі дзень працэсу ўсе фігуранты справы заявілі суду, што сваю віну ў дзяржаўнай здрадзе і стварэнні экстрэмісцкага фармавання не прызнаюць. Андрэй Пагерыла пагадзіўся толькі з абвінавачаннем у паклёпе. Усе фігуранты "справы Рабочага Руху" на судзе адмовіліся даваць паказанні. 27 снежня працэс закрылі да вынясення прысуду, хаця да гэтага ён праходзіў у адкрытым рэжыме.
У Гомельскім абласным судзе 17 лютага 2023 г. вынеслі прысуд па "справе Рабочага Руху". Суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Андрэя вінаватым паводле арт. 188 КК (паклёп), ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і прызначыў яму 14 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
![]()
Ад 11 да 15 гадоў калоніі: дзесяць палітвязняў асудзілі па "справе Рабочага Руху"
![]()
Палітвязні абскардзяць рашэнне КДБ аб прызнанні "Рабочага руху" "экстрэмісцкім фармаваннем"
![]()
Другі дзень суда па "справе Рабочага Руху": усе 10 палітвязняў не прызналі віну ў здрадзе дзяржаве
![]()
У Гомелі сёння распачаўся суд па рэзананснай "справе Рабочага Руху" — судзяць адразу 10 палітвязняў
![]()
13 затрыманых па «справе Рабочага руху». Што пра іх вядома і ў чым іх вінавацяць?