Юрый Брэйва
Палітвязень
Дата нараджэння: 17 чэрвеня 1981
Дата затрымання: 24 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Федаровіч Уладзімір
Месца зняволення: ПК № 15
Юрый Станіслававіч Брэйва быў асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. У судзе Лідскага раёна 26 студзеня 2023 года суддзя Уладзімір Федаровіч прызначыў Юрыю два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Разгляд справы пачаўся 25 студзеня.
Юрыя затрымалі 24 лістапада 2022 года першапачаткова за каментары ў сацсетках. Мужчына мае на ўтрыманні дзіця.
14 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Лідчаніна асудзілі на два з паловай гады калоніі за абразу Лукашэнкі і ўдзел у пратэстах