Жанна Дашкевіч
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 30 чэрвеня 1969
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Васілеўскі Сяргей
Месца зняволення: СІЗА-1
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Справы: Данаты
Жанна Мікалаеўна Дашкевіч скончыла Бабруйскі медычны тэхнікум у 1987-м, а ва ўзросце 41 год паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт на псіхолага. Мяркуючы па сацсетках, жанчына жыла ў Маладзечне, хоць яе ІП зарэгістраванае ў вёсцы Маркава Маладзечанскага раёна. У яе двое дарослых дзяцей — дачка і сын — і не менш за трое ўнукаў. Жанчына займалася сеткавым маркетынгам, кансультавала па правільным харчаванні і ладзіла псіхалагічныя сеансы.
Невядома дакладна, калі Жанну затрымалі, але яна перастала быць анлайн з кастрычніка 2023-га года, хоць раней актыўна вяла сацсеткі.
Жанчыну пачалі судзіць 30 траўня 2024 года ў Мінскім абласным судзе. Ёй інкрымінуюць ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 2 арт. 361-3 КК (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні ці ўзброеным канфлікце). Наступнае судовае пасяджэнне прызначана на 29 ліпеня 2024 г.