Андрэй Кунцэвіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 11 сакавіка 1967
Дата затрымання: 10 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса — Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 жніўня 2022
Суддзя: Касцюкевіч Анжэла
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 21
Андрэй Дзмітрыевіч Кунцэвіч 26 траўня 2022 года быў асуджаны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэксу (Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў).
З 10 жніўня 2022 г. адбывае пакаранне ў ПУАТ № 21.