Андрэй Валасач

Палітвязень

Дата нараджэння: 30 кастрычніка 1969

Дата затрымання: 18 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Бандарэнка Святлана

Месца зняволення: ПК № 17

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Андрэй Цімафеевіч Валасач быў затрыманы 18 лютага 2022 года у межах крымінальнай справы аб абразе прадстаўніка ўлады ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі". Яму выставілі абвінавачванне ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Пазней стала вядома, што мужчыну таксама ставіцца ў віну абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), стварэнне экстрэмісцкага фармавання (ч. 3 арт. 361 КК), распальванне варожасці ці варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК), абраза суддзі ці народнага засядацеля (арт. 391 КК). Усе абвінавачванні датычылі каментароў у розных тэлеграм-каналах.

Вядома, што Андрэй Валасач пасля затрымання і да канца вясны знаходзіўся ў СІЗА г. Магілёва, а пазней быў пераведзены ў жодзінскую Следчую турму № 8. Падчас знаходжання ў магілёўскім СІЗА мужчыну неаднаразова жорстка збівалі: яму нават давялося аказваць медыцынскую дапамогу і рабіць магнітна-рэзанансную тамаграфію.

Мінскі гарадскі суд 19 снежня 2022 г. вынес прысуд 53-гадоваму палітвязню: суддзя Святлана Бандарэнка прызнала Андрэя вінаватым і прызначыла яму шэсць гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама 12 800 рублёў штрафу і 43 500 рублёў кампенсацыі для 31 "пацярпелага".

Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 10 сакавіка 2023 г. у Вярхоўным судзе.

КДБ у канцы сакавіка 2023 г. уключыў палітвязня ў "тэрарыстычны спіс".

7 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вядома, што вясной 2024 г. Андрэя перавялі з ПК № 17 ў СІЗА № 3. Магчыма, гэта можа быць звязана з новай крымінальнай справай. 

Па стане на 20 траўня 2024 Андрэя вярнулі ў ПК №17.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»