Андрэй Навакоўскі
Палітвязень
Дата нараджэння: 6 снежня 1987
Дата затрымання: 24 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Папко Анастасія
Месца зняволення: ПК № 1
Справы: Пратэсты Мінск
Андрэй Іванавіч Навакоўскі быў затрыманы 24 лютага 2022 года ў сябе дома пасля вобшука. Калі да яго пагрукаліся з вобшукам, ён быў дома разам з маці. Калі людзі ў цывільным на яго накінуліся, ён спаў і калі прачнуўся, пхнуў аднаго з сілавікоў. Пасля гэтага Андрэя жорстка збілі.
Супраць яго была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама арт. 366 КК (Гвалт ці пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы). Суддзя Анастасія Папко прысудзіла яму тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.