Юрый Паўлючык
Палітвязень
Дата затрымання: 1 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 ліпеня 2023
Суддзя: Аліферук Марыя
Юрый Валер'евіч Паўлючык — берасцеец, які быў асуджаны ў судзе Маскоўскага раёна Брэста да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу. Суд праходзіў 15–16 траўня 2023 г.
11 ліпеня 2023 г. у Брэсцкім абласным судзе разглядалася апеляцыйная скарга палітвязня суддзёй Мікалаем Сянько.