Данііл Заяц
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 13 чэрвеня 1980
Дата затрымання: 10 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 13 жніўня 2024
Суддзя: Гурын Руслан
Данііла Леанідавіча Зайца абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і гвалце, альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364).
Судовы працэс, які пачаўся 20 студзеня, вёў суддзя Руслан Гурын.
Данііла Зайца, які працаваў у Гарадзенскім філіале “Белтэлекама” затрымалі за некалькі каментароў у сацыяльных сетках напачатку кастрычніка 2022 года і змясцілі да суда пад варту.
Суд Ленінскага раёна Гродна 23 студзеня 2023 года вынес прысуд і па сукупнасці пакаранняў прысудзіў Зайцу пазбаўленне волі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.
Падрабязнасці крымінальнай справы пакуль невядомыя.
5 траўня 2023 года быў ўнесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Месца, дзе адбываў тэрмін палітвязень пасля турмы-1, невядомае.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, выйшаў на волю 13 жніўня 2024 г.
Гарадзенца асудзілі за абразу і пагрозу гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі
Суд Ленінскага раёна Гродна 23 студзеня вынес прысуд Даніілу Зайцу.