Яўген Мірась
Палітвязень
Дата затрымання: 31 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Гвозд Дзмітрый
Пракурор: Каменка Алена
31-гадовага Яўгена Адамавіча Мірася абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Суд Нясвіжскага раёна 31 студзеня 2023 года прызнаў Мірася вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Гвозд, дзяржабвінаваўца – памочнік пракурора Алена Каменка.
Куды Яўгена перавялі пасля СІЗА-6, невядома.
У Нясвіжы за абразу Лукашэнкі асудзілі мясцовага жыхара